Remesla BY - ремесла, ручная работа, хобби, увлечения - это наша жизнь - Показать сообщение отдельно - Прэзентацыя гурта "Нельга забыць" і аднайменнай праграмы на творы Ул.Караткевіча (17 снежня/декабря)
Показать сообщение отдельно Bookmark and Share
Старый 14.12.2010, 13:00   #1
Novomir
Админ
 
Аватар для Novomir

По умолчанию Прэзентацыя гурта "Нельга забыць" і аднайменнай праграмы на творы Ул.Караткевіча (17 снежня/декабря)

17-га снежня, а 20-й гадзіне...
У сценах, а таксама паміж падлогай і дахам літаратурнага музея М.Багдановіча
адбудзецца...

Прэзентацыя гурта "Нельга забыць" і аднайменнай праграмы на творы Ул.Караткевіча.

http://vkontakte.ru/club17139220

- Нельга забыць...
- Прэс-канферэнцыя.../ ці-брэйк (абмяркоўваем праграму, планы гурта, разважаем пра арганізацыю культурна-масавых мерапрыемстваў і "Вежу міру")
- Песенькі на біс...))

Уваход 5000.

З.Ы. Калі вы вырашыце пайсці на канцэрт... Абазначцеся на сцяне як (+1, +2 і г.д.)

г. Мінска, вул. М.Багдановіча 7 “А” (Траецкае прадмесце)
Тэлефоны для даведак: 8 (017) 334-42-69, 8 (029) 850-73-27 (Міша)
e-mail: maksimbagdanovich@rambler.ru

Лепей адзін раз пачуць…
Чым дзесяць разоў прачытаць…
Але я ўсеж напішу колькі слоў…
Пра праграму якую мы збіраемся вам прадставіць…

Пасля таго як мне ў рукі трапіў зборнік вершаў У.Караткевіча
“Быў. Ёсць. Буду.”
А ў асаблівасці паэмы “Грубае і ласкавае” і “Плошча Маякоўскага”, месца, дзе адбываюцца асноўныя падзеі, напісалася некалькі песен…
Потым яшчэ і яшчэ…
І так іх назбіралася на паўнавартасны канцэрт, што разам з вершамі…
Зойме ў вас паўтары гадзіны часу…
Што атрымалася ў нас сказаць даволі цяжка…
Гэта і не канцэрт і не м’юзікл, не тэатральная пастанова…
Гэта гісторыя кахання…
Якое здараецца так рэдка ў гэтым свеце…
Якое есць боль, трагедыя і шчасце…
Надзея што есць яшчэ на гэтай зямлі нешта сапраўднае…
І вартае слова паэта…
Гісторыя гэта апісана ў рамане ў Караткевіча “Нельга забыць”…
Менавіта такую назву мы выбралі і для свайго гурта…
Мы працавалі над праграмай з восені 2009 года…
І спадзяемся што “наш” Караткевіч…
Нашая гісторыя…
Прыйдзецца вам да спадобы…

Бараноўскі Міхал.

---------- Post added at 13:00 ---------- Previous post was at 12:59 ----------

Я слышал как играют ребята, очень и очень рекомендую сходить. Сам пойду обязательно
__________________
Сила - в правде! Правда - в знании! Знание - в книге!

Я не злопамятный, но злой, и память у меня хорошая...
Novomir вне форума  
Цитировать