Remesla BY - ремесла, ручная работа, хобби, увлечения - это наша жизнь - Показать сообщение отдельно - Выстава "Калядныя узоры" 10 снежня-12 студзеня
Показать сообщение отдельно Bookmark and Share
Старый 14.12.2010, 19:28   #1
BatikArt
Старший подмастерье
 
Аватар для BatikArt

По умолчанию Выстава "Калядныя узоры" 10 снежня-12 студзеня

ДУ "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці"
Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці
XVІІІ Рэспубліканская выстава майстроў народнай творчасці

КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ
10 снежня 2010 - 12 студзеня 2011

Запрашаем наведаць штогадовую Рэспубліканскую выставу Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, дзе прадстаўлены творы вядучых беларускіх майстроў, якія працуюць у разнастайных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вы ўбачыце вырабы з саломкі, лазы, бяросты, дрэва, бісеру, паперы, керамічныя вырабы, ручное ткацтва, вышыўку, ажурнае пляценне і інш. Як і заўсёды, на выставе прадстаўлены справаздачныя калекцыі майстроў - дзяржаўных стыпендыятаў 2010 года. Можна будзе пазнаёміцца з майстрамі, паўдзельнічаць у майстар-класах, падглядзець ідэі калядных і навагодніх падарункаў.
Усіх, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай, на "Калядных ўзорах" чакае адкрыццё новых вобразаў і новых талентаў.

вул. Гікалы, 4
Абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна

Галерэя працуе:
аўторак - пятніца 11.00 - 19.00
субота - нядзеля 11.00 - 17.00
панядзелак – выхадны

тэл. 290 91 45
BatikArt вне форума  
Цитировать