Фолк-фэст «Камяніца» (03.09.2011г.)

  Информационный центр
Последние важные новости
 
Всем! Всем! Всем! Сделали возможность вставлять изображения из альбомов и вложений. Снизу, под окошком с сообщением (в расширенном режиме сбоку, под смайликами), соответствующие кнопки.
Ссылка и кнопка

ПОЛУЧИТЕ ЗАКАЗ
на выполнение изделий ручной работы


ИНФОРМАЦИЯ: Нажав такую кнопку, вы перейдете в тему, где мы постоянно выкладываем заказы для мастеров.
 
 
 


[Определение часового пояса]
Быстрая регистрация
Имя:
Адрес электронной почты: Вы согласны с правилами форума?  
Отделение людей от роботов

Подтверждение изображения
Пожалуйста, введите шесть букв и/или цифр, которые изображены на картинке.


Ответить
 
Bookmark and Share Опции темы
Старый 30.08.2011, 18:15   #1
По умолчанию Фолк-фэст «Камяніца» (03.09.2011г.)


03 верасня 2011 года з 13.00 да 21.30 на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца фолк-фэст "Камяніца". Дадзенае мерапрыемства - сумесны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і ТАА «Новы альянс», які праводзіцца ўжо трэці год запар.

У сёлетняй праграме прымуць удзел вядучыя сучасныя беларускія фолк-выканаўцы і гурты, у тым ліку этна-трыа "Троіца», "Стары Ольса", "Ветах", "Госціца", "Хоха Бэнд", Аляксандра і Канстанцін. Адмысловы госць – O’SKRYPKA (ВОПЛІ ВІДОПЛЯСОВА).

Да пачатку канцэртнай праграмы, якая пачнецца з 14.00, для наведвальнікаў будуць працаваць:
- гульнёва-забаўляльная пляцоўка з 11.00 да 13.00
- анімацыйная праграма з 12.30 да 14.30

Падчас фолк-фэста "Камяніца" наведвальнікі пазнаёмяцца з творчасцю маладога беларускага жівапісца Анны Селівончык. Працуючы ў незвычайна самабытным аўтарскім стылі, мастак стварае свой асаблівы свет, сваю ўласную сістэму вобразаў і значэнняў, сваю прастору сакральнага. Работы Анны Селівончык – гэта бясконцае апавяданне аб узаемаадносінах чалавека са светам, пра гармонію і радасць быцця ва ўсіх яго праявах. У 2009 годзе мастак знагароджана медалём "Талент і пакліканне" міжнароднага альянсу "Міратворац".

Упершыню аматарскія фолк-гурты змогуць выступіць на дадатковай музычнай пляцоўцы. Жадаючых прадэманстраваць сваё майстэрства, просім загадзя зарэгістравацца па тэл. (+375 29) 697-89-01, (8-017) 209-41-63.

УВАГА!
Для наведвальнікаў, якія прыдуць ў народных касцюмах, уваходны білет на фолк-фэст "Камяніца" будзе БЯСПЛАТНЫМ.

Грашовыя сродкі, атрыманыя пад час фолк-фэста "Камяніца", будуць накіраваны на рэстаўрацыю музейных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Кожны наведвальнік сваім удзелам у мерапрыемстве, ўнясе свой уклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і яе папулярызацыю.

Усіх удзельнікаў фэста гасцінна чакае "Беларуская карчма" з вялікай калькасцю традыцыйных беларускіх страў і напояў.

Прадстаўнікі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці прапануюць эксклюзіўныя вырабы з саломкі, керамікі, лёну.

Кошт уваходнага білета:
для дарослых, студэнтаў, навучэнцаў ССНУ – 10 000 руб., для школьнікаў – 5 000 руб.,
для дашкольнікаў – бясплатна. У кошт уваходзіць: наведванне экспазіцыі музея і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах фэста

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам "Малінаўка" за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі
Расклад руху: аўтобус № 203 - 9:15; 12:00 - на тэрыторыю музея аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40;10:00;10:28;11:35; 12:20;13:10;14:15;14:55;15:05;15:50;16:05;16:30;17 :00;17:50;18:20- да прып. "Музей» Плануецца арганізацыя дадатковых аўтобусных рэйсаў.
__________________
Сила - в правде! Правда - в знании! Знание - в книге!

Я не злопамятный, но злой, и память у меня хорошая...

Последний раз редактировалось Novomir; 30.08.2011 в 18:27.
Novomir вне форума  
Цитировать
Ответить


Здесь присутствуют: 1 (пользователей: 0 , гостей: 1)
 
Опции темы

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.
Trackbacks are Вкл.
Pingbacks are Вкл.
Refbacks are Выкл.



Текущее время: 06:38. Часовой пояс GMT +3.

Обратная связь - remesla.by - ремесла, ручная работа, хобби, увлечения - это наша жизнь - Архив - Условия использования - Вверх

Powered by vBulletin® Version 1.x.x
Support by SeeRay and DiDiO
Copyright ©2000 - 2019, vBulletin Solutions, Inc. Перевод:
zCarot
Все права защищены. Копирование любого материала с данного форума без разрешения администрации запрещено!