Выстава ГКА "Вышывальшчыца"
Гiсторыя грамадска культурнага аб яднання аматараў вышыукi «Вышывальшчыца» пачынаецца з 2006 года. Каля 30 чалавек узростам ад 20 да 77 гадоў зацiкаулена займаюцца любiмай справай у вольны час. Яны удасканальваюць майстэрства вышыукi праз асабiстую крапатлiвую працу, абмен вопытам i iдэямi, дапамогу адзiн аднаму, майстар классы. Арганiзатарам i першым кiраунiком аб’яднання была А.Бакаева.
У сакавiку 2008 года «Вышывальшчыца» атрымала статус грамадска - культурнага аматарскага аб’яднання пры Музеi беларускага народнага мастацтва, фiлiяле Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi ў п.Раубiчы.
За час iснавання ГКА «Вышывальшчыца» праведзена каля 30 выставак у музеях, бiблiятэках, выставычных залах, школах па самых разнастайных тэмах (прырода, мацi i дзецi, жывёлы, кветкi, храмы, беларускiя ўзоры i святы i г.д.) Арганiзаваны персанальные выстаўкi твораў Валянцiны Лёлi, Надзеi Канашкiнай, Любовi Чарнай, Яугена Драноускага. За папулярызацiю беларускай народнай вышыукi i высокi узровень майстэрства ўдзельнiца клуба Н.Канашкiна была абрана ў 2011 годзе сябрам Беларускага саюза майстроу народнай творчасцi.
ГКА «Вышавальшчыца» прымае ўдзел у гарадскiх i рэспублiканскiх мерапрыемствах, напрыклад, у святах горада Мiнска, Рэспублiканскім свяце беларускага пiсьменства ў 2008 годзе г.Барысау i iнш.
Для болей паглыбленага далучэння да культуры i мастацтва Беларусi арганiзуюцца цiкавыя экскурсii ў Веткаускi музей на Гомельшчыне, в.Мосар на Вiцебшчыне, Магiлёу, Мсцiслаўе, Пустынка, музеi г.Мiнска.
Згаданая выстаука прысвечана прыроднаму цыклу года Вясне, Лету, Восенi, Зiме. Больш за 100 твораў удзельнiкаў аб’яднання прадстаўляюць майстэрства ў тэхнiцы вышыукi крыжыкам i гладдзю, процягам i наборам, лентамi, бiсерам, габелена. Наведвальнiкам прапануюцца майстар -классы (вышыўка лентамі, беларуская традыцыйная вышыўка-процяг, вышыўка крыжыкам).
ГКА «Вышывальшчыца» рыхтуецца зараз да першага Фестывалю вышыукi, якi адбудзецца ў чэрвенi- лiпенi 2014 года на базе Музея беларускага народнага мастацтва ў Раубiчах. У кастрычнiку гэтага года плануецца таксама выстаука, прысвечаная воднай стыхii.
Удзельнiкi ГКА «Вышывальшчыца» з любоую далучаюць наведвальнiкау выстаукi да мастацтва вышыукi i вынiкау сваёй захапляльнай працы, надаляюць сэрцы дабрынёй и прыгажосцю.
Запісацца на майстар-класы можна па тэлефоне 380-40-91
Выстаўка працуе па 30 мая
Выходны панядзелак
Кошт білета 9 000.
|